
Правы чалавека
«Правы чалавека — гэта вельмі проста і адначасова вельмі складана.
Сёння сярод прыхільнікаў пераменаў (уключая тых, хто жадае актыўна працаваць з прасоўваннем правоў чалавека) можна пабачыць вельмі розныя ўяўленні аб тым, што такое гэта такое і як гэта павінна працаваць. Стаўленне і разуменне бывае палярным і па зместу, і па сэнсу. Правы чалавека часта ўспрымаюцца на ўзроўні “высокіх ідэяў” без разумення таго, якое месца гэтыя ідэі займаюць у жыцці канкрэтнага чалавека. Таксама часта правы чалавека успрымаюцца як “усё добрае супраць усяго дрэннага” ці “усё, што можна “добрым” людзям, але ж нельга “дрэнным””, ці “усе, што мне здаецца правільным”. Адсюль таксама часта стэрэатыпнае ўяуленне аб працы праваабаронцаў: напрыклад, што гэта выключна і толькі разбор індывідуальных кейсаў і суправаджанне скаргаў чалавека ў розных інстанцыях, прававая дапамога.
Насамрэч канцэпцыя правоў чалавека і іх роля за ўвесь час свайго існавання эвалюцыянавала разам з эвалюцыяй грамадства і самаго чалавека. Чалавек перастаў быць выключна аб’ектам абароны ад моцнай сістэмы — дзяржавы, але стаў дзейным актарам усіх працэсаў, уключаючы эканамічнае развіццё. Адпаведна і правы чалавека сёння — адзін з эфектыўных інструментаў развіцця грамадства.
Рабіць правы чалавека часткай штодзённага жыцця, часткай стратэгіі развіцця грамадства і дзяржавы — вельмі комплексная, складаная, але ж вельмі цікавая праца, на якой засярэджана дзейнасць БХК. Калі для вас цікавая такая мэта — прыходзьце да нас на стажыроўку. Гэта не азначае, што вы абавязкова застанецеся ў праваабарончым сэктары, але ж гэта азначае, што вы паспрабуеце стаць на крок бліжэй да адчування паўсядзённасці і шматмернасці правоў чалавека, разумення таго, як яны ўплываюць на наша развіццё. А таксама, мабыць, наблізіцеся да разумення вашага месца ў гэтым свеце і таго, які след вы жадаеце ў ім пакінуць».
подать заявку до 20 сентября 2022 года